NRM, аккорды, история, фотографии, фотки, тексты песен
   
 


   А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ч Ш Ы Э Ю Я       Разные песни
1-9 A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W Y Z      Все исполнители

 Аккорды
 Хит-парад
 Уроки игры
 Программы
 Свежачок-с
 Ссылки

Психомоторные стимуляторы - производные бензимидазола в аптеках Воронежа

Google
Поиск по сайту








Рейтинг@Mail.ru







О группе NRM


О группеДискиMP3,аккорды,текстыВедущий группыСсылки


История группы NRM


  • Nезалежная Rэспубліка Mроя...

    Nезалежная Rэспубліка Mроя...

    Адразу хачу сказаць, што гiсторыя можа быць рознай, нягледзячы на факты. Гэта залежыць ад таго, хто пра гэтую гiсторыю пiша альбо распавядае. Напрыклад, Алезiсу Дземiдовiчу цi Пiту Паўлаву яна можа падавацца зусiм iншай, чымся мне. Таму адразу папярэджу, што выказваю свой суб`ектыўны погляд на прайшоўшыя чатыры гады N.R.M.

    У 1994 годзе беларускiя каманды пацягнула граць сольныя 2-гадзiнныя канцэрты. Пачала гэтую завядзёнку "Крама", балазе на той час у Менску была сталая рок-пляцоўка - Альтэрнатыўны тэатар, з адмiнiстрацыяй якога заўжды можна было дамовiцца наконт правядзеньня любой акцыi. Пасьля "Крамы" вялiкi сольнiк адыграла "Новае неба", якое на той час ня мела гэткага, як зараз, жорсткага гiтарнага гучаньня, i ў якiм працавалi шмат музыкаў зь цяперашняе N.R.M.

    I вось у гэты момант на нашай сцэне (то бок, у нашым апавяданьнi) ўзьнiкае калiсьцi папулярная каманда "Мроя". Насамрэч, пiк папулярнасьцi "Мроi" прыпаў на 88-90 гады. У 94 гэта былi, так бы мовiць, "рэшткi былое велiчы". Праз пастаянныя з 89-га году зьмены гiтарыстаў каманда дайшла да банальнага хард-року. I самае галоўнае, што зьнiкла йдэя ўсяго гэтага працэсу, ня кажучы ўжо пра iдэалёгiю гурту. Усё ператварылася ў сачыненьне музыкi й складаньне тэксту, якi б гэтай музыцы адпавядаў (не перашкаджаў). Такая вось зрабiлася "Мроя".

    Як бы там нi было, але векапомны канцэрт "Мроi" ў Альтэрнатыўным адбыўся. Дарэчы, яго мы прымеркавалi да 10-годдзя першага буйнога "мроеўскага" канцэрту (гэта было ў 84-м годзе на Сьвяце выяўленчага мастацтва ў Траецкiм. Дарэчы, той канцэрт таксама паставiў кропку на "мроеўскай" музычнай дзейнасьцi, бо цераз пару месяцаў тры з нас пашыбавалi ў войска, таму на два гады мы з музыкай разьвiталiся, а потым шчэ прыкладна столькi ж апрытомневалi пасьля "тягот и лишений воинской службы"). Але вернемся да 94-га. "Мроя" зграла вялiкi дзьвюхгадзiнны сольнiк пры поўнай залi й вельмi добрай публiцы. Але гэта не ўратавала каманду ад гiбеньня. Наадварот, сольнiк, нiбыта, стаўся тлустай годнай кропкай у канцы шляху каманды. Быў яшчэ потым "Рок па вакацыях" у верасьнi, але, калi я паглядзеў вiдэа з гэтага канцэрту, дык мне наогул не захацелася нiчога. Мяне ўсё не задавальняла: клявiшы, да якiх я прывязаны, ненатуральна гераiчныя рухi музыкантаў... Лiшне казаць, што гэта было досыць суб`ектыўна. Мажлiва, камусьцi гэта ўсё й добра заходзiла, але асабiста я па рэакцыi публiкi гэтага не заўважыў.

    Я так разумею, што з Алезiсам адбывалiся сыходныя расклады. Ва ўсякiм выпадку, ягонае выкананьне на той час было, я б сказаў, абыякавым. Было вiдаць, што тое, што даводзiцца граць, яго ня вельмi цiкавiць i хвалюе. I вось аднаго разу пасьля чарговае рэпэтыцыi некаторая частка каманды склiкала сход, на якiм пачала абмеркаваньне прафэсыйных якасьцяў музыкаў "Мроi". У прынцыпе, найбольш усё гэта датычыла Алезiса. Яны казалi, што музыкант мусiць расьцi, а калi ён не расьце, значыццца, ня хоча расьцi, значыцца, i каманда вымушаная не расьцi, значыцца, зь iм варта разьвiтацца дзеля росту каманды. Зрэшты, гэта быў, папросту, пошук вiнаватых у справе рэанiмаваньня гурту, якi позна было рэанiмаваць.

    На гэтым сходзе я не выказаў нiякiх канкрэтных меркаваньняў. На наступны дзень патэлефанаў Пiту й сказаў яму, што рэпэтыцыi i дзейнасьць "Мроi" прыпыняюцца на няпэўны тэрмiн, бо, маўляў, мне трэба падумаць. Тое ж я сказаў Юрасю. Амаль штодня з Алезiсам мы сустракалiся ў буфэце фiлярмонii альбо папросту на вулiцы й працавалi над канцэпцыяй будучае каманды. Неўзабаве былi напiсаныя тэксты й музыка некалькiх песень. Гэта былi "Дарога", "Нацыя", "Дзе тое слова", "Бацька". Падзеi хутка разьвiвалiся. Цераз пару тыдняў мы пачалi рэпэтаваць новую праграму: я, Алезiс ды Юрась, якi глядзеў на ўвесь гэты працэс даволi скэптычна. Потым зноўку зьявiўся Пiт, якi раптам зрабiўся тэарэтыкам i практыкам экспэрымэнту, але паралельна ўпiкаў мне, што я развалiў выдатную каманду й не хачу граць старыя заслужаныя песьнi.

    Пасьля доўгiх спрэчак зьявiўся назоў N.R.M. Некаторыя ўдзельнiкi сьцьвярджалi, што мяняць назоў - гэта iдэатызм i поўны гамон, бо новага назову нiхто ня ведае й атрымлiваецца, што мы пачынаем справум з самага пачатку. Але асабiста на мяне назоў "Мроя" папросту цiснуў. Цiснуў акрэсьленым стылем, цiснуў сваiм аўтарытэтам ды пахам застою.

    З узьнiкненьнем N.R.M. у нас зьявiлася iдэалёгiя - тое, што неабходна для любой альтэрнатыўнай каманды, тое, што "Мроя" страцiла, недзе, у 90-м годзе.

    Да нас пад`яднаўся даволi вядомы менскi гiтарыст Саша "Малодшы" Дудар. Зрэшты, ён быў з намi нядоўга, бо, наколькi я разумею, гэта ня той чалавек, якi жадае сур`ёзнае працы ў канкрэтна ўзятым праекце, а проста яму прыемна патусавацца, пазнаёмiцца зь цiкавымi людзьмi. Пасьля сыходу Сашы я вырашыў граць на гiтары (пад агульны сьмех усiх прысутных). Сытуацыя ўскладнялася тым, што Саша зьнiк за два днi да канцэрту (у тым жа Альтэрнатыўным). Я памятаю, што на канцэрце пачуваўся нiякавата - давялося увесь канцэрт фрагмэнтарна граць на гiтары безь нiякае практыкi. Неўзабаве, дзякуючы ўпартым рэпэтыцыям, я навучыўся роўна граць падкладачныя партыi, чым займаюся й дагэтуль.

    Да нас на рэпэтыцыi часта заходзiў Слава Корань. Ён адзiны застаўся з былога ULIS`у. Астатнiя пайшлi - хто ў "Краму", хто ў бiзнэс. Слава быў увесь у "расстроеных чувствах". ULIS падчас свайго квiтненьня жыў адной сям`ёю, таму развал першага складу каманды Слава перажываў, як развод у сям`i.

    Але, нягледзячы на гэта, Слава прыдумаў даволi цiкавы праект. Ён палягаў на стварэньнi ўласнае студыi. Натуральна, непрафэсыйнае, для дэмазапiсаў, але ўсё ж студыi. Дзеля рэалiзацыi гэтага праекту трэба былi яшчэ некалькi камандаў. Падпiсалiся мы i "Новае неба". I празь некаторы час, як ня дзiўна, абсталяваньне для студыi было атрыманае (ня варта распавядаць, на якiя грошы й якiм чынам). Слава знайшоў памяшканьне. Гэта быў даволi вялiкi пакой на апошнiм паверсе у гатэлi "Агат". Самым паганым у гэтым памяшканьнi было тое, шта рэпэтаваць можна было толькi зь 5 да 7 вечара. Гэтага патрабавала адмiнiстрацыя. Але запiсвацца можна было ў любы час, бо гэта не такi гучны працэс, як рэпэтыцыя. I мы запiсалi свой першы альбом LaLaLaLa. Запiс атрымаўся ня вельмi якасны, Слава яшчэ толькi адаптоiваўся да студыйнае апаратуры (цi яна адаптоўвалася да яго?). Але што зроблена, то зроблена. Альбом быў запiсаны i выйшаў на касэтах.

    Меней чымсьцi праз год мы запiсалi альбом Одзiрыдзiдзiна. Гэтая праца атрымалася iншага кшталту. Нейкiм невядомым чынам, як гэта заўжды й здараецца, Слава знайшоў нейкi адмысловы для гэтага альбому гук. Нельга сказаць, што запiс вельмi якасны, але на Одзiрыдзiдзiне атрымаўся нейкi востры нэрвовы саўнд, якi цяжка паўтарыць.

    За гэты час адбылося шмат усяго. Былi прыгоды, сустрэчы, растаньнi, расчараваньнi, здабыткi... Але пра гэта я распавяду потым, калi будзе болей часу й калi будзе жаданьне. А пакуль што можаце праслухаць некалькi песень з новага альбому Пашпарт грамадзянiна N.R.M.. Гукарэжысэр, як i ў дзьвюх папярэднiх работах, - Слава Корань.

    У гэтым тэксьце я засяродзiўся на ўзьнiкненьнi каманды й пэрыядзе станаўленьня. I хачу скончыць тым, з чаго пачынаў: гiсторыя, якую я вам распавёў - гэта гiсторыя з маiх вуснаў. Бо гiсторыя - рэч асабiстая, i кожны з удзельнiкаў працэсу бачыць яе па-свойму.



    Автор: Лявон Вольскi, 1999.










  • Путешествия

    искать в аптеке
    список лекарств
    искать в аптеке
    список лекарств
    найти лекарство
    список лекарств на букву ..
    список лекарств на букву ..









    Ссылки



















    О сайтеАккордыХит-парадПоискУроки ФорумыИщу песню
    ПрограммыСвежачок-сПодпискаСтатьи
    --
    Яндекс.Метрика